Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прычынай пажару на станцыі Starlink  быў падпал — МУС Польшчы

25.09.2026 14:33
Пажар адбыўся ўвечары 23 верасня. Агонь ахапіў скрынку электразабеспячэння і генератар — крыніцы сілкавання аб’екта.
   -, , 25  2026 .
Паліцыя ў мясцовасці Воля-Крабоўская, Мазоўша, 25 верасня 2026 г. PAP/Albert Zawada

Прычынай пажару на наземнай станцыі Starlink у Воля-Крабоўскай каля Груйца, Мазоўша, быў падпал. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Чэслаў Мрочэк, спаслаўшыся на папярэднія вынікі расследавання.

Паводле яго, гэта пацвярджаюць запісы камер назірання. Аднак следства пакуль не можа сцвярджаць, што падпал быў актам сабатажу. Расследаваннем займаюцца паліцыя, пракуратура і Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.

Пажар адбыўся ўвечары 23 верасня. Агонь ахапіў скрынку электразабеспячэння і генератар — крыніцы сілкавання аб’екта.

Станцыя ў Воля-Крабоўскай — адзіная такая ў Польшчы і адна з дзвюх у Еўропе, якімі карыстаецца Украіна падчас вайны з Расіяй.

Міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы Томаш Сямоняк таксама заявіў, што спецслужбы з высокай імавернасцю лічаць прычынай пажару наўмысны падпал. Міністр лічбавізацыі Кшыштаф Гаўкоўскі раней дапусціў, што інцыдэнт можа быць часткай гібрыднай вайны, аднак афіцыйна гэта пакуль не пацверджана.

iar/эж